Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Родная мова - гэта першая крыніца"

Дата: 12 марта 2022 в 12:46, Обновлено 19 сентября 2023 в 13:28
Автор: Черныш Е. А.

Родная мова – гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаем жыцце
і акаляючы нас свет.
Я.Колас

 Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці.
Н.С. Старжынская адзначае, што “навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характаразаваць, як руска – беларускае роднаснае двухмоўе”, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое ей належыць па праву.
На занятках па развіцці маўлення вырашаюцца наступныя задачы:
- выхаванне гукавой культуры маўлення
- узбагачэнне, удакладненне і актывізацыя слоўніка
- фарміраванне граматычнага ладу маўлення
- развіцце звязнага маўлення.

 Работа над выхаваннем гукавой культуры маўлення мае некалькі напрамкаў:развіцце артыкуляцыйнага апарату, фарміраванне правільнага вымаўлення слоў у адпаведнасці з моўнымі нормамі, развіцце моўнага выдыху, адпрацоўка інтанацыйнай выразнасці маўлення, развіцце слыхавой увагі, фарміраванне фанематычнага і моўнага слыху. Выхаванцаў другой малодшай групы неабходна вучыць правільна вымаўляць усе галосныя гукі і большасць зычных. Адпрацоўка вымаўлення больш простых гукаў рыхтуе моўны апарат да авалодвання больш складанымі па артыкуляцыі гукамі. У дзяцей фарміруецца ўменне чуць асобныя гукі ў словах. Шмат увагі ўдзяляецца на развіцце моўнага дыхання, уменне рэгуляваць гучнасць вымаўлення.
У сярэдняй групе дзеці авалодваюць правільным вымаўленнем шыпячых, свісцячых, санорных гукаў, а таксама гукаў дж, ф. у старэйшай групе замацоўваюцца папярэдне набытыя навыкі правільнага вымаўлення ўсіх гукаў, працягваецца работа па развіццю моўнага дыхання, інтанацыйнай выразнасці маўлення, уменне рэгуляваць сілу голасу, хуткасць мовы. Адначасова ў старэйшай групе развіваецца фанематычны слых дзяцей.
Фарміраванне гукавымаўлення дашкольнікаў уключае тры этапы: падрыхтоўка артыкуляцыйнага апарату, удакладненне вымаўлення гука, замацаванне вымаўлення гука ў словах і фразах.

  Слоўнік дашкольнікаў фарміруецца ў цеснай сувязі з работай па ўзбагачэнню іх ведаў і ўяўленняў аб прадметах і з’явах рэчаіснасці. Своечасова засвоены слоўнік, які абапіраецца на канкрэтныя ўяўленні, значна павышае ўзровень моўнага развіцця дзіцяці, удасканальвае культуру зносін.
  Слоўнікавая работа накіроўваецца на пашырэнне актыўнага слоўніка дзяцей і дасягнення правільнага разумення слоў на аснове паглыблення ведаў і ўяўленняў аб навакольным свеце. Звяртаецца вялікая ўвага на вылучэнне істотных якасцей і ўласцівасцей прадметаў і з’яў, правільнае абазначэнне іх адпаведнымі словамі. Праводзіцца работа па фарміраванню абагульняючых паняццяў, іх удакладненню.
   Узбагачэнню і ўдакладненню слоўніка дашкольнікаў спрыяюць розныя прыемы: паказ прадмета і ягоназванне, выкарыстанне выхавальнікам новага слова ў спалучэнні са знаемымі словамі, актыўныя дзеянні выхаванцаў па абследаванню прадметаў (успрыманне на слых, смак, навобмацак) і называнне іх якасцей і ўласцівасцей; параўнанне падобных прадметаў (кубак і шклянка, шуба і паліто); даручэнні (пакажы, прынясі, знайдзі), якія патрабуюць у адказ дзеянняў дзіцяці і інш. Прыемы. Актывізацыі слоўніка садзейнічаюць пытанні выхавальніка аб прадметах і з’явах, іх якасцях, дзеяннях; дагаворванне слоў пры слуханні знаемых вершаў, казак; даручэнні, якія патрабуюць ад дзяцяці славеснага адказу, дыдактычныя практыкаванні і інш.
З мэтай фарміравання ўмення карыстацца абагульняючымі словамі ў гульнявых сітуацыях, у штодзенным жыцці дзецям прапануюцца заданні на падбор прадметаў адной радавой катэгорыі, называнне іх.
   Пры азнаямленні з антонімамі дзяцей вучаць параўноўваць прадметы, іх прыметы, якасці. Уменнем падбіраць сінонімы дашкольнікі авалодваюць у ходзе практыкаванняў, якія патрабуюць змяніць слова ў словазлучэннях або сказах, падбіраючы найбольш дакладнае, прыгожае. Асаблівая каштоўнасць актыўнага выкарыстання сінонімаў і антонімаў крыецца ў тым, што ў мове дзяцей адбываецца актывізацыя прыметнікаў і дзеясловаў.

 Фарміраванне граматычных навыкаў дашкольнікаў накіравана на засваенне правілаў ужывання граматычных катэгорый. Выхавальнік практыкуе дзяцей у правільным дапасаванні слоў у родзе, ліку, склоне, разуменні і ўжыванні прыназоўнікаў у, над, на, пад, за, да, ад, з. Ужыванне прыназоўнікаў з’яўляецца паказчыкам засваення прасторавых адносін. Дашкольнікаў вучаць ужываць назвы знаемых прадметаў у правільнай форме: множным ліку, давальным склоне, месным склоне і інш. Ставіцца задача – навучыць дзяцей утвараць і актыўна выкарыстоўваць прыналежныя і параўнальныя прыметнікі, звяртаць увагу на правільнае ўжыванне форм загаднага ладу дзеясловаў, розных форм дзеясловаў есці, даць, хацець.
У сярэдняй групе нямала месца займае работа па ўтварэнню назваў дзіцянят жывел, назваў прадметаў посуду, парадкавых лічэбнікаў. Звяртаецца ўвага на розныя спосабы ўтварэння некаторых груп слоў.
   У старэйшай групе працягваецца работа па навучанню дашкольнікаў словазмяненню і словаўтварэнню. Дзеці вучацца выкарыстоўваць розныя суфіксы для ўтварэння назваў жывел, прафесій, ужываць формы слоў са значэннем адзінкавасці (бульбіна, цыбуліна), складаць словы на падставе двух простых (доўгія вушы – даўгавухі).
Найбольш эфектыўным метадам фарміравання граматычных уменняў з’яўляюцца дыдактычная гульня з цацкамі, малюнкамі, прадметамі. Гэта гульні на ўжыванне назоўнікаў у родным склоне (Чаго не стала?, Чаго больш?), назоўнікаў з прыназоўнікамі (Дзе Каця?), на ўжыванне дзеясловаў у прошлым і будучым часе (Учора і заўтра), на ўжванне прыналежных прыметнікаў (Чыя рэч?)
У дзяцей узбагачаецца і ўдакладняецца сінтаксічны бок маўлення. Асновай паўнацэннага развіцця сінтаксісу маўлення з’яўляецца ўменне назіраць, вылучаць у прадметах і з’явах галоўнае, істотнае, выяўляць разнастайныя адносіны паміж імі – прычынна – следчыя, часавыя.
    Карысным з’яўляецца прыем дагаворвання дзецьмі сказаў са знаемых казак, вершаў.

 Методыка навучання звязнаму маўленню павінна асноўвацца на прынцыпе маўленчага дзеяння. Трэба памятаць, што не ўсякае вымаўленне гукаў, слоў, сказаў, нават цэлых тэкстаў або разыгрыванне гатовых дыялогаў з’яўляецца маўленнем. Фразы, якія вымаўляе дзіця на беларускай мове, будуць вынікам маўленчага дзеяння толькі пры наступных умовах: належнасці ўнутранага матыву дзейнасці (чаму яму трэба гэта сказаць), мэты (дзеля чаго трэба гэта сказаць, што атрымаецца ў выніку), думкі (які змест трэба перадаць словамі). Дзіця павінна самастойна адабраць словы, якія найбольш дакладна перадаюць яго думку, змяніць іх у адпаведнасці з правіламі беларускай граматыкі, пабудаваць сказ. Такім чынам, навучальны працэс трэба будаваць так, каб дзеянні дзяцей у кожны момант навучання былі сапраўды маўленчымі.

  У сістэме працы па развіццю мовы дзяцей важную ролю іграе нагляднсць. Серыя карцін дае магчымасць у нагляднай форме прадэманстраваць агульную структуру, пабудову апавядання, сфарміраваць элементарныя веды, уяўленні аб сюжэце, яго развіцці, аб кампазіцыі апавядання. Серыя карцін выступае ў якасці своеасаблівай схемы, мадэлі структуры апавядальнага тэксту, што спрыяе развіццю ў дзяцей большай усвядомленнасці пры пабудове свайго расказу.
  Сутнасць асноўнага прыему, які спрыяе правільнай пабудове апавядання, у наступным: кожнае дзіця раскладвае набор карцін, расказвае, дае загаловак тэксту. Гэта дапамагае дзецям адчуваць логіку расказу, разумець структуру звязнай мовы, развівае ўяўленне і творчую дзейнасць.
   У сярэдняй групе ідзе работа над развіццем дыялагічнай мовы, дзеці вучацца расказваць пра цацку (прадмет), пераказваюць кароткія літаратурныя творы.
  У старэйшай групе вучаць дзяцей складаць апавяданні з асабістага вопыту, прыдумваць апавяданне або казку па ўзору, які дае выхавальнік, практыкуецца складанне апавяданняў па набору казак. Пры разгляданні малюнка дзеці расказваюць не толькі пра тое, што бачаць, але і прыдумваюць падзеі, якія папярэднічаюць адлюстраваным або адбыліся пасля іх.
   Фарміраванне навыкаў апавядальнага маўлення адбываецца ў гульнях тыпу “Хто ведае, хай далей працягвае”. У іх выхавальнік прапануе дзецям логіка- сінтаксічныя схемы апавяданняў у выглядзе пачатку сказаў. Дзеці даюць розныя варыянты працягу кожнага з іх. З мэтай развіцця маналагічнага маўлення шырока выкарыстоўваюцца дыдактычныя гульні з прадметамі “Магазін”, “Апішы прадмет”, з малюнкамі “Пошта”, “Апішы малюнак”, слоўныя дыдактычныя гульні “Поры года”, “Дзе мы былі” і інш.

  Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, легка. А для гэтага выхавальніку неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця завучваць, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.